Клуб «Крыніца духоўнасці»

13.08.2022

У рамках клуба «Крыніца духоўнасці» падапечныя аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведалі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Наведванне «Крыніцы Божай Маці», Боскай літургіі, цікавы аповяд семінарыста пра гісторыю здабыцця цудатворнага абраза Божай Маці «Жыровіцкая», аб мінулым і сучаснасці мясціны, пра святыні манастыра зрабілі незгладжальнае ўражанне на паломнікаў.

Наведваючы святыя месцы, у людзей мякчэюць сэрцы, адступаюць нягоды і трывогі..... Спакойна і мірна становіцца на душы.

06 02 26 04
11 11 25 04 copy
18 02 26 01

Падпішыцеся на нашы навіны