Мой бяспечны дом
16.06.2026З мэтай прыняцця аператыўных мер па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў з 16 па 26 чэрвеня 2026 года праводзіцца дэкаднік пажарнай бяспекі "Мой бяспечны дом".
Мэта: павышэнне культуры бяспечных паводзін грамадзян.
Задачы:
- прыцягненне ўвагі шырокага кола грамадзян і работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны да пытання павышэння культуры бяспечных паводзін;
- інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка;
- прыцягненне ўвагі працаздольных дзяцей да стварэння бяспечных умоў пражывання сваіх пажылых бацькоў.



