Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян
03.05.2026На базе дзяржаўнай установы "Старадарожскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" адбыўся рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян з удзелам прадстаўнікоў:
- Філімонаў Уладзімір Мікалаевіч - старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
- Гадун Юлія Ігараўна - памочнік пракурора раёна.
- Пархімовіч Вольга Мікалаеўна - кіраўнік спраў Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.
Абмяркоўвалі пытанні па працоўным заканадаўстве, сямейнага, пенсійнага, жыллёвага права.


